Падчас пратэстаў у Тбілісі. Фота: AP Photo/Zurab Tsertsvadze

Падчас пратэстаў у Тбілісі. Фота: AP Photo/Zurab Tsertsvadze

У ноч на 1 траўня паліцыя ўпершыню ўжыла супраць пратэстоўцаў вадамёты і гранаты са слёзатачывым газам. Пратэстоўцы звярталіся ў машыны хуткай дапамогі з траўмамі пасля жорсткіх затрыманняў і сутыкненняў з паліцыяй, 63 чалавекі затрыманыя.

Сёння адзін з парламентарыяў, старшыня апазіцыйнай партыі «Адзіны нацыянальны рух» Леван Хабеішвілі, прыйшоў на абмеркаванне закона з павязкамі на твары — яго збіла паліцыя на ўчарашнім мітынгу. Лекары зафіксавалі ў яго пералом костак носа і выбітыя пярэднія зубы. Паліцыя сцвярджае, што ён намагаўся перашкаджаць сілавікам.

Сёння ў Тбілісі выстройваліся чэргі па рэспіратары. Людзі куплялі сродкі абароны ад газу перад маючай адбыцца акцыяй супраць прыняцця закона. У фэйсбуку актывісты стварылі суполку, дзе людзі могуць дапамагчы з прыездам і жыллём пратэстоўцам з рэгіёнаў.

Рэгулярныя акцыі супраць закона аб «замежных агентах» працягваюцца з сярэдзіны красавіка. Улады Грузіі спрабуюць яго прыняць другі год запар, гэты закон параўноўваецца з аналагічным расійскім. Разам з апазіцыяй супраць прыняцця закона рашуча выступае прэзідэнтка Грузіі Саламе Зурабішвілі.

У Еўрапарламенце прапанавалі пазбавіць Грузію статусу кандыдата на ўступленне ў ЕС, калі парламент краіны ўхваліць гэтую норму. Пры гэтым прэм'ер-міністр Грузіі заявіў, што кіроўная партыя мае намер прыняць закон аб «замежных агентах» нягледзячы ні на што.

Чытайце таксама:

У Грузіі паліцыя ўжыла слёзатачывы газ і вадамёты на мітынгу супраць закона аб замежных агентах

Прэзідэнтка Грузіі паабяцала накласці вета на закон «аб замежных агентах»

У грузінскім парламенце падчас разгляду законапраекта аб замежных агентах здарылася жывая бойка ВІДЭА

У парламент Грузіі паўторна ўнеслі законапраект аб замежных агентах

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
12