Выратавальнікі ў Гомелі вызвалілі мужчыну, якога прыціснула халадзільнікам у ліфце. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС.

Паведамленне з просьбай аб дапамозе паступіла ў МНС вечарам 22 красавіка. «Высветлілася, што мужчына з сябрам падымалі халадзільнік па лесвіцы на восьмы паверх. На другім паверсе вырашылі скарыстацца пасажырскім ліфтам. Калі халадзільнік уносілі ў ліфт, ён сарваўся з рук, яго ножкі заселі ў праёме дзвярэй ліфта, і мужчына быў заблакаваны халадзільнікам у кабіне. спробы самастойна вынесці халадзільнік не далі вынікаў», — распавялі ва ўпраўленні.

Ратавальнікі праз тэхналагічны праём адкруцілі ножкі халадзільніка, пасля чаго дасталі яго на лесвічную клетку, а мужчына змог выйсці з ліфта.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру