Спецыялісты Рассельгаснагляда выявілі перавышэнне ўтрымання нітратаў у пітным малацэ сямі беларускіх прадпрыемстваў і будуць праводзіць у сувязі з гэтым расследаванне. Пра гэта журналістам паведаміла ў сераду афіцыйны прадстаўнік ведамства Юлія Мелано.

У прыватнасці, нітраты нібыта выяўленыя ў пітным ультрапастэрызаваным малацэ вытворчасці ААТ «Мінскі малочны завод № 1», СТАА «Данон Пружаны», ГП «Малочны гасцінец», Салігорскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат». Акрамя таго, нітраты выявілі ў пітным стэрылізаваным малацэ вытворчасці Нарачанскага філіяла ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат» і ў малацэ пастэрызаваным ПУП «Аршанскі малочны камбінат».

У адпаведнасьці з існуючымі тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза наяўнасць у малацэ і малочнай прадукцыі такіх нітратаў, як нітрат калію (Е251) і нітрат натрыю (Е250), не дапускаецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?