Калі надакучыла недасяжная экзотыка чэмпіянату свету, то мы вам падкажам, дзе ў найбліжэйшыя дні можна паглядзець футбол не па тэлевізары, а на трыбуне стадыёна. Ламай сцэнар, сачы за чэмпіянатам Беларусі! Так, як гэта робім мы разам з Букмекерскай канторай Марафон! 

Калі БАТЭ кароткай эпохі Алега Дулуба забіваў у сярэднім 1,5 мяча за гульню, то з прыходам Аляксея Багі барысаўская пружына нібы распусцілася — па 3 галы ў дзвюх гульнях.

У апошняй быў пераможаны гродзенскі «Нёман». Гродзенцы здолелі адгуляцца з ліку 0:2, але нічыю не ўтрымалі. Паралельна мінскае «Дынама» падзяліла ачкі з «Віцебскам», такім чынам адстаўшы ад БАТЭ яшчэ на два балы.

Па выніках тура яшчэ адзін клуб звольніў галоўнага трэнера. Мінскае «Тарпеда» дома саступіла «Слуцку», а месца Сяргея Кабельскага заняў Леанід Лагун. Ці дапаможа гэта «аўтазаводцам» падняцца са дна табліцы, пакажа час. 

А цяпер да падзей наступнага тура!

«Дняпро» — «Тарпеда-Мінск»

Неймаверны шанец для абедзвюх каманд урэшце спыніць прыкрую серыю. І «Дняпро», і «Тарпеда» не перамагалі ад пачатку красавіка, а з таго часу прайшло ўжо 10 тураў!

Як мы пісалі вышэй, мінчукоў да гульні рыхтуе новы трэнер. У Магілёве ж на кардынальныя змены не адважыліся і адстаўку Вячаслава Леўчука не прынялі.

Ці зменіць нешта новая мятла ў «Тарпеда», пабачым ужо ў пятніцу.

Прагноз «НН»: перамога «Дняпра».

«Смалявічы» — «Нёман»

«Смалявічы» ў мінулым туры даволі ўпэўнена перамаглі ў Гомелі. Першы гол атрымаўся шэдэўрам. Не горш, чым забіваюць на чэмпіянаце свету! 

Галоўны трэнер «Смалявіч» Аляксандр Бразевіч у пасляматчавым каментары адзначыў, што камандзе было цяжка гуляць праз… натуральны газон. Маўляў, каманда прывыкла да сінтэтыкі і на траве выглядала не самым лепшым чынам. Такія вось рэаліі беларускага футболу.

На мундыялі некаторыя букмекеры прымаюць стаўкі на тое, ці пакажа хто-небудзь з футбалістаў выяву Пуціна на цішотцы. У Беларусі ж можна было б рабіць стаўкі на тое, ці надзене ў наступным туры Ігар Кавалевіч пола з «Пагоняй», бо такой увагі да сябе спецыяліст яўна не чакаў.

Прагноз «НН»: перамога «Нёмана».

«Мінск» — «Гомель»

У мінулым туры «Мінск» атрымаў валявую перамогу ў Гарадзеі, што дазволіла «гараджанам» пакінуць кампанію аутсайдараў.

Аляксандр Васільеў забіў два мячы ў браму «Гарадзеі». Фота ФК «Гарадзея».

Аляксандр Васільеў забіў два мячы ў браму «Гарадзеі». Фота ФК «Гарадзея».

«Гомель» пакуль застаецца ў гэтай незайздроснай кампаніі. Відаць, у клубе чакаюць міжкругавой паўзы, каб абнавіць склад каманды і выправіць становішча.

Прагноз «НН»: тотал меншы за 2,5.

«Слуцк» — «Дынама-Мінск»

«Слуцк» зноў набраў ход. Дзве перамогі ў апошніх турах з агульным лікам 6:0, Шыкаўка ў топе — усё крута! 

Але тут дылема: у мінскага «Дынама» случчакі яшчэ ў вышэйшай лізе не выйгравалі. Мінчане яўна будуць не ў гуморы — дзве нічыі ў апошніх турах дазволілі ўшчыльную падабрацца канкурэнтам.

Яшчэ адна асечка — і «Дынама» скінуць з другога радка. Таму для Сяргея Гурэнкі і падначаленых матч мусіць стаць звышпрынцыповым.

Прагноз «НН»: перамога «Дынама».

БАТЭ — «Шахцёр»

Думаем, будзе недарэчна тлумачыць, чаму гэта матч тура. І чаму ён можа паспаборнічаць за гледача з паралельнай дзеяй пад назвай Японія — Сенегал.

Сяргей Ташуеў выправіў памылкі Марэка Зуба, і цяпер «Шахцёр» дзеліць трэці радок табліцы ўсяго за адзін бал ад другога месца.

Фота ФК «Шахцёр».

Фота ФК «Шахцёр».

Нядзельны матч мусіць стаць першым сур'ёзным іспытам для трэнера-пачаткоўца Аляксея Багі. І як ён яго вытрымае — таксама адна з інтрыг хуткай гульні.

Прагноз «НН»: БАТЭ не саступіць.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

«Прамень» — «Тарпеда-БелАЗ»

Жодзінскае «Тарпеда» праводзіць вельмі нестабільны сезон, чаргуючы перамогі над сераднякамі табліцы з паразамі ад прамых канкурэнтаў.

У барацьбе за найвышэйшыя месцы недарэчныя страты балаў могуць адгукнуцца ў будучыні, бо жодзінцы яшчэ не сустракаліся ні з мінскім «Дынама», ні з БАТЭ.

У «Праменя» праблемы крыху іншага сорту. Каманда Івана Біёнчыка не можа перамагчы ўжо шэсць тураў запар і пасля разгрому ад «Шахцёра» мае найгоршую колькасць прапушчаных мячоў.

Прагноз «НН»: перамога «Тарпеда».

«Віцебск» — «Іслач»

Ці чакалі вы, што па выніках амаль паловы чэмпіянату Беларусі ў лідарах акажацца «Віцебск»? Каманда Сяргея Ясінскага дэманструе яскравы атакуючы футбол і стала сапраўдным адкрыццём бягучага розыгрышу вышэйшай лігі.

«Іслач» гуляе стабільна, але атакуючы футбол — гэта дакладна не пра каманду Віталя Жукоўскага.

Прагноз «НН»: тотал меншы за 2,5.

«Дынама-Брэст» — «Гарадзея»

У мінулым туры «Гарадзея» прайграла дома «Мінску». Гарадзейская публіка ў канцы гульні скандзіравала «Сыходзь!» на адрас Сяргея Яромкі. Але кіраўніцтва «цукровых» пакуль на кардынальныя змены не адважваецца.

«Дынама-Брэст» святкуе гол у браму «Іслачы». Фота А. Камялькова.

«Дынама-Брэст» святкуе гол у браму «Іслачы». Фота А. Камялькова.

«Дынама» перамогай над «Іслаччу» нарэшце перарвала серыю з чатырох нічыіх запар. І наступны супернік на паперы — вельмі камфортны для таго, каб распачаць новую серыю, цяпер ужо з перамог.

Не мае значэння, як вы будзеце глядзець футбол: перад экранам тэлевізара, смартфона ці на трыбунах, стаўка ў Букмекерскай канторы Марафон зробіць прагляд футбола яшчэ цікавейшым!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?