Фота Дар'і Буракінай

У першым паўгоддзі беларусы атрымалі праз Тэхнабанк па чэках Tax Free 1 мільён 270 тысяч еўра, паведамілі ў банку. Гэтая сума на 290 тысяч еўра меншая, чым за аналагічны перыяд 2017-га года.

Па чэках кампаніі Global Blue сярэдняя сума выплат склала 16,45 еўра (год таму - 18,11 еўра).

Беларусы таксама маюць выплаты па чэках Tax Free праз Тэхнабанк па сістэмах Premier (сярэдняя сума выплат - 32,37 еўра), а таксама праз такія сістэмы, як Innova (19,62 еўра), Litofolija (15,05 еўра) і Tax Card ( 36,71 еўра).

Нагадаем, да гэтага атрыманыя беларусамі сумы па чэках Tax Free праз Тэхнабанк скарачаліся на працягу некалькіх гадоў. Так, у мінулым годзе атрымалі 3 мільёны 71,9 тысячы еўра, у 2015 годзе - 4 мільёны еўра, 2014-м годзе - на 5 мільёнаў еўра, а ў 2013-м годзе - «крыху больш чым на 5 мільёнаў еўра».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру