Лідар «Руху за дэмакратычныя перамены» (ДДП) і галоўны апазіцыйны кандыдат на пасаду прэзідэнта Зімбабвэ Нэльсан Чаміса ў аўторак заявіў пра сваю перамогу на праведзеных 30 ліпеня прэзідэнцкіх выбарах.

«Бліскучая перамога … мы выдатна справіліся», - напісаў Чаміса у сваім Twitter, спасылаючыся на вынікі падліку галасоў з 10 тысяч выбарчых участкаў, яго заяву перадае агенцтва Agence France-Presse. «Мы гатовыя да фарміравання новага ўрада», - адзначыў апазіцыйны кандыдат.

Прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Зімбабвэ прайшлі ў панядзелак без сур'ёзных інцыдэнтаў і парушэнняў. Гэта восьмыя выбары з моманту атрымання незалежнасці краіны ад Вялікабрытаніі ў 1980 годзе і першыя з тых часоў, як у лістападзе 2017 году ад улады быў адхілены 93-гадовы Роберт Мугабэ, што займаў пасаду кіраўніка дзяржавы на працягу 30 гадоў.

Дарэчы, былы дыктатар Зімбабвэ на выбарах падтрымаў апазіцыю.

Галоўным супернікам Чамісы з'яўляецца дзеючы прэзідэнт Эмерсан Мнангагва, які прыйшоў да ўлады пасля адхілення Мугабэ. Мнангагва таксама пракаментаваў вынікі галасавання, напісаўшы ў Твітары, што «інфармацыя ад нашых прадстаўнікоў на месцах надзвычай станоўчая».

Афіцыйныя вынікі маюць быць агучаныя ў суботу, 4 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0