Фота Сяргея Гудзіліна
У выходныя ў Беларусі будзе да 30 градусаў цяпла і пройдуць кароткачасовыя дажджы, паведамілі БЕЛТА ў Гідрамеце
У пятніцу па краіне будзе ад +23 градусаў па паўночным усходзе да 30 па захадзе. Ападкі калі і прагназуюцца, то толькі ўздоўж польскай мяжы.
У суботу ноччу ў заходніх, а днём і ў цэнтральных раёнах краіны — кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах — моцныя. Чакаецца ад 21 градуса па паўночным захадзе да 30 на Гомельшчыне.
У нядзелю стане крыху халадней. Удзень будзе +18—25, па паўднёвым усходзе — 26—30 градусаў.
У Мінску ў пятніцу будзе +27, у суботу — кароткачасовы дождж і ўдзень да +27.
У нядзелю таксама чакаецца кароткачасовы дождж, аднак вецер памяняецца на паўночна-заходні. Удзень чакаецца +22-24.
«Паводле папярэдняга прагнозу, у пачатку наступнага тыдня дажджы распаўсюдзяцца на ўсю краіну, кожны дзень будзе станавіцца халадней. Так што на наступным тыдні можна будзе сказаць — прывітанне, восень», — дадалі ў Белгідрамеце.





