Фота Вадзіма Заміроўскага
Зборная Беларусі разграміла з лікам 5:0 каманду Сан-Марына ў стартавым матчы новага турніру Ліга нацый. Дубль на рахунку Стаса Драгуна, па адным мячы забілі Ігар Стасевіч, Антон Сарока (пенальці) і Юрый Кавалёў.
11 верасня Беларусь у гасцях гуляе з Малдовай. У кастрычніку матчы з Люксембургам і Малдовай дома (12 і 15 кастрычніка). У лістападзе з Люксембургам і Сан-Марына ў гасцях.
***
Ліга нацый — новы турнір, заснаваны УЕФА. Усе еўрапейскія зборныя падзеленыя на дывізіёны: A, В, С, D. Беларусь з іншымі 15 камандамі трапіла ў найслабейшы дывізіён D. 16 камандаў яго падзеленыя на чатыры групы.
Беларусь трапіла ў групу 2 дывізіёна D да Сан-Марына, Малдовы і Люксембурга. Турнір пройдзе з верасня па лістапад. Затым пераможца нашай групы разам з пераможцамі іншых груп дывізіёна D (1, 3, 4) разыграе ў плэй-оф адну пуцёўку на чэмпіянат Еўропы 2020 года і павышэнне ў дывізіён С.
У іншых групах дывізіёна D гуляюць: 1 — Грузія, Андора, Латвія, Казахстан. 3 — Фарэры, Азербайджан, Косава, Мальта. 4 — Македонія, Арменія, Ліхтэнштэйн, Гібралтар.





