Беларускай эканоміцы жыццёва неабходныя інвестыцыі і праекты прыватнага бізнэсу, заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Румас, прадстаўляючы ў парламенце праграму ўрада. Дзяржава пры гэтым гатова пайсці на сур'ёзныя крокі, накшталт адмены крымінальнага пераследу за парушэнні ў сферы падатковага заканадаўства, паведамляе Tut.by.

Ён адзначыў, што праграма ўмантаваная ў дзейную сістэму дакументаў, якія вызначаюць развіццё краіны, закліканых павысіць устойлівасці краіны да знешніх і ўнутраных выклікаў.

Праграма адрозніваецца некаторымі асаблівасцямі — роўнасць усіх формаў уласнасці, неўмяшанне ў здаровую канкурэнцыю. Галоўны мэтавы арыенцір — павышэнне жыццёвага ўзроўню беларускага народа. У прыватнасці, Румас заявіў аб неабходнасці «стварыць умовы для дастойнага ўзроўню заробку беларуса».

Праграмай прадугледжаны падзел функцый ўласніка і рэгулятара пры кіраванні дзяржуласнасцю, дэкрыміналізацыя эканамічных рызык, прапрацоўваюцца пытанні адмены крымінальнага пераследу за парушэнні ў сферы падатковага заканадаўства. Развіццё сферы паслуг, маштабная лічбавізацыя, устойліва нізкі ўзровень інфляцыі, удасканаленне інвестыцыйнай палітыкі, зніжэнне рэгіянальнай дыферэнцыяцыі.

Румас нагадаў аб прынятай стратэгіі развіцця прадпрымальніцтва «Неабходна забяспечыць бізнэс рэальнай фінансавай падтрымкай. Нам жыццёва неабходны рост інвестыцый прыватнага бізнэсу», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?