Савет Федэрацыі прапанаваў Радзе бяспекі РФ вызначыць новыя ўмовы прымянення Расіяй ядзернай зброі, пішуць РІА Навіны.

Рэкамендацыі распрацавалі члены камітэта па абароне і бяспецы сумесна з прадстаўнікамі Мінабароны, Генштаба і Рады бяспекі.

Палітыкі і вайскоўцы заклікалі дакладна вызначыць фактары для прыняцця рашэння пра адказ на выкарыстанне праціўнікам гіпергукавай зброі і іншых відаў стратэгічнай няядзернай зброі.

Таксама адзначаецца неабходнасць у распрацоўцы праекта «Нацыянальнай ваеннай стратэгіі».

Сенатары і прадстаўнікі ваенных ведамстваў тлумачаць гэта тым, што ў апошні час павышаецца рызыка вырашэння сусветных, рэгіянальных і лакальных праблем сродкамі ўзброенага гвалту, развязвання буйнамаштабнай вайны з ужываннем звычайных сродкаў паражэння і ядзернай зброі.

Акрамя таго, у свеце з'яўляюцца новыя віды зброі і ваеннай тэхнікі, адбываецца трансфармацыя формаў і спосабаў вядзення баявых дзеянняў, гаворыцца ў рэкамендацыйным дакуменце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Каментатар / Адказаць
07.03.1975 / 23:48
...Сенатары і прадстаўнікі ваенных ведамстваў тлумачаць гэта тым, што ў апошні час павышаецца рызыка дазволу сусветных, рэгіянальных і лакальных праблем сродкамі ўзброенага гвалту, развязвання буйнамаштабнай вайны з ужываннем звычайных сродкаў паразы і ядзернай зброі"...



это они про себя мярзотнікі

https://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/?c=ar&i=221023
0
Каментатар / Адказаць
12.04.2014 / 12:21
Пункт 1. Ядерное оружие должно быть применено, когда захочется Путину. 
Пункт 2. Если кто то другой намеревается его применить, смотри пункт 1.
0
Каментатар / Адказаць
27.01.1995 / 03:40
Хто людзей страшыць тога найболей ненавідзяць. Гэта яшчэ Лаа Цзы адкрыў.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру