Міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч патлумачыў, чаму не мае акаўнтаў у сацыяльных сетак.
Алесь Карлюкевіч. Фота Волі Афіцэравай
«Проста не хачу, каб марнавалі час на каментары да маіх каментароў», — заявіў ён перад праграмай «Нічога асабістага» на тэлеканале АНТ.
Ці чытаў Карлюкевіч меркаванні пра сябе ў інтэрнэце і ці кранаюць яны яго?
«Роўна настолькі, наколькі кранае заўвага, крытыка няважна дзе — у грамадскім транспарце, дома, у сям’і. Бо я разумею, што я схільны да таго, што мая праца будзе ацэньвацца», — адказаў Карлюкевіч.
Адметна, што міністр размаўляў з вядучым праграмы, кіраўніком АНТ Маратам Маркавым па-руску, хоць у жыцці Карлюкевіч — беларускамоўны.





