Фота Волі Афіцэравай
Новага кіраўніка «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча пакаралі штрафам за акцыю «Ноч расстраляных паэтаў», што прайшла 29 кастрычніка ў Курапатах.
Суддзя Лагойскага раённага суда Аксана Сарахман аштрафавала Дзяніса на 980 рублёў (40 базавых велічыняў).
Суд прызнаў Урбановіча вінаватым у несанкцыянаваным пікетаванні, а менавіта ў тым, што «Урбановіч каля падземнага перахода ля Курапатаў дэманстратыўна здзяйсняў нанясенне ўдараў у звон».





