Аляксандр Лукашэнка выступіў са зваротам да беларусў і расіянаў з нагоды дня яднання народаў Беларусі і Расіі, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

«Сёлета спаўняецца дваццаць гадоў з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Гэты адносна невялікі гістарычны перыяд адзначаны важкімі дасягненнямі ў многіх галінах супрацоўніцтва, напоўнены неацэнным вопытам эфектыўнага вырашэння жыццёва важных задач», — адзначаецца ў звароце.

«Рэальныя перавагі Саюза сёння адчуваюць мільёны беларусаў і расіян. Паміж нашымі краінамі няма адчужанасці, ёсць свабода перамяшчэння і працаўладкавання, сацыяльныя гарантыі, роўны доступ да медыцынскіх паслуг і адукацыі», — падкрэслівае Лукашэнка і дадае, што неабходна і далей пашыраць беларуска-расійскае супрацоўніцтва. «Сур'ёзнаму росту глабальнай канкурэнцыі, ўзмацненню пратэкцыянізму і ізаляцыянізму мы павінны супрацьпаставіць сапраўдную інтэграцыю, рашучае ліквідацыю штучных бар'ераў і абмежаванняў у эканоміцы, рэалізацыю маштабных праектаў. Перакананы, што разам нам гэта па сілах».

Ён таксама павіншаваў Уладзіміра Пуціна і расійскіх топ-чыноўнікаў з гэтым днём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0