На сайце GoFundMe працягваецца збор сродкаў на дапамогу сям'і беларускай рэжысёркі Нікі Ніканавай, якая загінула 25 ліпеня на Алясцы.

Нагадаем, 24-гадовая Ніканава — жонка актывіста Пятра Маркелава. Яны ўзялі шлюб 1 ліпеня, а затым адправіліся ў запланаванае падарожжа па Амерыцы. На Алясцы яны вырашылі пабываць каля закінутага аўтобуса, які стаў вядомы дзякуючы кнізе, а пасля і фільму «У дзікіх умовах». Калі падарожнікі спрабавалі перайсці раку Тэкланіка, дзяўчыну змыла плынню. Пятро здолеў выцягнуць яе з вады, але Ніка была ўжо мёртвая.

Чытайце таксама: На Алясцы трагічна загінула жонка актывіста Пятра Маркелава — у месцы смерці культавага амерыканскага бадзягі

На платформе GoFundMe менш чым за суткі з 20 тысяч даляраў, заяўленых у якасці мэты, было сабрана больш за $15 тысяч. Адзін з карыстальнікаў сэрвісу зрабіў перавод на 10 тысяч даляраў, а іншыя абмежаваліся меншымі сумамі.

У першую чаргу зборшчыкі грошай хочуць дапамагчы сабраць як мага хутчэй сродкі на пералёт для маці загінулай дзяўчыны, Вольгі Ніканавай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0