У Літву на паўгода прыбывае больш за 500 ваеннаслужачых Сухапутных войскаў ЗША, паведамляе Delfi са спасылкай на Мінабароны.

Батальён вайскоўцаў ЗША будзе размешчаны на ваенным палігоне ў Пабрадэ (Свянцянскі раён) да вясны наступнага года. Вайскоўцы прывезлі з сабой і сваю цяжкую тэхніку: 30 танкаў Abrams, 25 баявых машын пяхоты Bradley, 70 колавых транспартных сродкаў.

Па словах міністра абароны Раймундаса Каробліса, гэтая ратацыя амерыканцаў даказвае, што Літве ўдалося дабіцца доўгатэрміновай ваеннай прысутнасці ЗША.

«Мы паслядоўна і цярпліва дамагаліся доўгатэрміновай ваеннай прысутнасці ЗША ў Літве і ўсім рэгіёне. Таму прыбыццё армейскага батальёна ЗША на працяглы перыяд — добрая і чаканая вестка, вынік нашых доўгіх намаганняў і інвестыцый. Сілы ЗША — выключна важны фактар ​​стрымлівання, таму яны будуць спрыяць намаганням НАТА ў Балтыйскім рэгіёне «, - сказаў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0