14 лістапада барысаўчане паскардзіліся міліцыі на п'янага кіроўцу Volkswagen Golf, які пашкодзіў тры аўтамабілі і знік.
Нарад ДАІ накіраваўся да месца здарэння. Інспектары сустрэлі машыну — тая рухалася насустрач службоваму транспарту.
Праваахоўнікі заблакавалі праезную частку і падалі спецыяльны гукавы сігнал, уключыўшы маячкі.
Вадзіцель праігнараваў патрабаванне спыніцца і паспрабаваў аб'ехаць службовую машыну. Аднак у яго гэта не атрымалася: машына зачапіла бакавое люстэрка і падрапала кузаў аўтамабіля ДАІ. Тым не менш, праз некалькі метраў пасля сутыкнення віноўнік ДТЗ усё ж спыніўся.
За рулём Volkswagen Golf у стане алкагольнага ап'янення (2,66 праміле) быў 37-гадовы барысаўчанін.
Акрамя буйнога штрафу і пазбаўлення права кіравання транспартнымі сродкамі, кіроўца павінен будзе кампенсаваць шкоду іншым кіроўцам.





