Кітайская дзяржаўная энэргетычная кампанія Power China і яе даччынае прадпрыемства North China Power Engineering (NCPE) будуць дапамагаць Беларусі прадаваць электраэнэргію зь Беларускай АЭС (БелАЭС), паведамляе сайт літоўскай тэлевізіі LRT, звяртае ўвагу Радыё Свабода.

БелАЭС. Фота: Надзеі Бужан.

Аддзел расьсьледаваньняў грамадзкай літоўскай тэлевізіі выявіў, што North China Power Engineering (NCPE) рэалізуе так званы праект продажу беларускай электраэнэргіі і злучэньня сетак, які ўключае ў сябе 23 праекты. Пад гэты праект сетак БелАЭС Беларусь атрымала крэдыт у Эксімбанка Кітая. Беларусі прадастаўлена 5 млрд даляраў.

NCPE ў 2013 годзе набыло адно з найбуйнейшых у Літве прадпрыемстваў па праектаваньні электраэнэргетычных аб’ектаў — Інстытут энэргасетак, які знаходзіцца ў Коўна. Кітайцам належыць кантрольны пакет акцый, а ў праўленьне прадпрыемства ўваходзяць толькі грамадзяне Кітая.

Прэс-сакратарка Міністэрства фінансаў Ірына Комар сказала карэспандэнту Свабоды, што ў міністэрстве «такой інфармацыі няма» і параіла зьвярнуцца ў міністэрства энэргетыкі.

«Магчыма, гэта нейкія міжведамасныя дамовы. Але тое, што гэта краінавы крэдыт і што падпісвала Міністэрства фінансаў — такой інфармацыі ў нас няма».

У Міністэрстве энэргетыкі Беларусі сказалі, што ня маюць зьвестак пра крэдыт у 5 мільярдаў пад 23 праекты па продажу беларускай электраэнэргіі і злучэньня сетак. Маўляў, з гэтым пытаньнем трэба зьвяртацца да першакрыніцы інфармацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру