Зборная Расіі можа страціць першае месца ў медальным заліку зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы 2014 года. Пра гэта стала вядома пасля таго, як біятланіст Яўген Усцюгаў быў прызнаны вінаватым у парушэнні допінгавых правілаў, а яго вынікі са жніўня 2013 года да канца сезона 2013-2014 — ануляваныя, піша ТАСС.

У гэты перыяд трапляе і сочынская Алімпіяда, таму Усцюгаў павінен быць пазбаўлены золата, заваяванага на гэтых Гульнях у эстафеце. У сувязі з гэтым расійская зборная страціць лідарства ў агульнакамандным медальным заліку АГ-2014 і апусціцца на трэці радок, прапусціўшы наперад Нарвегію і Канаду, якія зоймуць першае і другое месцы адпаведна.

Усцюгаў мае тры тыдні на тое, каб аспрэчыць рашэнне аб пакаранні ў Спартыўным арбітражным судзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру