Беларускі аператар магістральнага нафтаправода «Гомельтранснафта Дружба» практычна гатовы да пастаўкі азербайджанскай нафты на нафтаправодзе Адэса — Броды. Пра гэта паведаміў ТАСС у чацвер галоўны інжынер «Гомельтранснафта Дружба» Андрэй Вярыга.

«Гэта звычайны працэс транспарціроўкі. Аператарам [ва Украіне] з'яўляецца «Укртранснафта», яна падтрымлівае ў спраўным стане ўсё абсталяванне. Трубаправод ніколі не выводзіўся з эксплуатацыі, ён запоўнены тэхналагічнай нафтай і гатовы да працы», — сказаў Вярыга. Паводле яго слоў, яшчэ ў 2011 годзе беларускі бок транспартаваў нафту з Адэсы, з Чорнага мора. «Сістэма тады працавала, наша нафтаправодная сістэме гатова працаваць і цяпер», — сказаў Вярыга.

Ён пацвердзіў, што пастаўкі нафты ў Беларусь плануецца пачаць у сакавіку па прыбыцці танкераў у адэскі порт.

Канцэрн «Белнафтахім» паведаміў напярэдадні аб заключэнні здзелкі з азербайджанскай кампаніяй SOCAR на пастаўку двух танкераў нафты агульным аб'ёмам 160 тыс. тон, у сакавіку пачнуцца пастаўкі нафты з тэрыторыі Украіны па нафтаправодзе Адэса — Броды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0