Увечары 20 чэрвеня ў Кобрыне з акна кватэры на 5 паверсе выпаў 6-гадовы хлопчык. Дзіця знаходзілася дома з 12-гадовай сястрой. Хлопчык знайшоў ручку ад акна, схаваную бацькамі ў кватэры, залез на стол, затым на падаконнік і, адкрыўшы акно, абапёрся на маскітную сетку. Ён выпаў, паведамляе Следчы камітэт.

Днём 21 чэрвеня трохгадовы берасцеец падчас гульні са старэйшым братам залез на падаконнік і таксама абапёрся на маскітную сетку адчыненага акна, у выніку чаго па аналагічных прычынах выпаў з вышыні 4 паверха.

Аналагічныя здарэнні адбыліся на выхадных і ў Віцебскай вобласці. Раніцай 19 чэрвеня бягучага года ў Віцебску і вёсцы Мазалава Віцебскага раёна 2-гадовыя хлопчыкі выпалі з вокнаў на першым паверсе. Першы выпадак не адрозніваецца ад папярэдніх — дзіця націснула на маскітную сетку акна і выпала на вуліцу. У другой сітуацыі падзенне адбылося з акна веранды, якое адчынілі для таго, каб вымыць шыбы.

Дзеці знаходзяцца на лячэнні. Іх жыццю нічога не пагражае.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру