Фота «Віцебскай вясны»

Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска 7 ліпеня прысудзіў актывісту Уладзіміру Кійко 10 сутак. Пасля гэтага яго адразу адвезлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў адбываць арышт, але неўзабаве вызвалілі, паведамляе spring96.org.

Cуд адбываўся ў анлайн-рэжыме (праз Skype-відэасувязь). Суддзя Уладзімір Царыкаў палічыў Кійко вінаватым у ч. 3 арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў паўторна цягам года) — за ўдзел у Ланцугу салідарнасці 19 чэрвеня. Пратакол склаў участковы, старшы лейтэнант Віталь Праліч.

Уладзімір Кійко сваёй віны не прызнаў. Ён заявіў на судзе, што браў удзел у цалкам легальным пікетаванні для збору подпісаў, бо з'яўляецца сябрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. 

Пасля абвяшчэння рашэння суда Уладзіміра Кійко змясцілі адбываць арышт у віцебскі ІЧУ, дзе ён павінен быў знаходзіцца да 16 ліпеня. Але актывіст паспеў там прабыць зусім нядоўга:

«Недзе праз гадзіну пасля суда па скайпе да мяне ў ІЧУ прыехаў міліцыянт Віталь Праліч, які складаў на мяне пратакол, і сказаў, што я вольны. Я здзівіўся. А ён кажа: «Пасадзім цябе потым», — расказаў Кійко.

Цяпер ён на волі, але 9 сутак арышту застаюцца неадбытымі — з улікам таго, што адны суткі ён правёў у ІЧУ ў чаканні суда пасля таго, як яго затрымалі 6 ліпеня. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру