ТАСС

ТАСС

Міністэрства замежных спраў Літвы ўнесла Аляксандра Лукашэнку і 31 беларускага чыноўніка ў спіс неўязных. Пра гэта паведамляе Delfi.

Адпаведны спіс перадалі на зацвярджэнне ў МУС Літвы.

Кіраўнік літоўскага МЗС Лінас Лінкявічус не стаў раскрываць імёны іншых чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі, адзначыўшы толькі, што ў спіс трапілі службовыя асобы АМАП, КДБ і Цэнтрвыбаркама Беларусі.

Лінкявічус заявіў, што Літва падтрымлівае «рашучасць Еўрапейскай Рады» ўвесці санкцыі супраць «тых, хто ўжываў гвалт і празмерную сілу» ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстаў у Беларусі, «супраць кіраўнікоў устаноў, адказных за гэтыя дзеянні, а таксама супраць тых, хто фальсіфікаваў выбары».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0