Суды над затрыманымі 26 чэрвеня ўдзельнікамі ланцугу салідарнасьці, які адбыўся ў Віцебску на праспэкце Будаўнікоў каля ГЦ «Амега», прайшлі ў закрытым рэжыме на тэрыторыі ізалятара часовага ўтрыманьня (ІЧУ). Чатырох віцяблян прызналі вінаватымі паводле арт. 23.34 КаАП: трох пакаралі штрафамі, адну ўдзельніцу папярэдзілі, піша Віцебская Вясна.

Анастасія ГалавінецЯна ШэцікаваАндрэй Дробыш і Канстанцін Клемянок былі затрыманыя 26 чэрвеня падчас акцыі салідарнасьці і правялі суткі да суду ў ізалятары часовага ўтрымання. 

Справы разглядала судзьдзя Натальля Карабліна.

Наста Галавінец, якая стаяла ў «ланцугу айцішнікаў» з чырвона-зялёным дзяржаўным сьцягам, атрымала за нібыта парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах папярэджаньне. 22-гадовая Яна Шэцікава трымала падчас акцыі бел-чырвона-белы сьцяг, і яе аштрафавалі. Супрацоўнік адной з віцебскіх IT-кампаній Канстанцін Клемянок пакараны штрафам у 2 базавыя велічыні (54 рублі). Андрэй Дробыш аштрафаваны на 5 базавых велічынь (135 рублёў).

Падчас акцыі былі таксама затрыманыя віцебскія журналісты Аляксандар Корнышаў і Юлія Аляшкоўская, але абаіх адпусьцілі яшчэ ўчора з будынка Першамайскага РАУС Віцебска. 

Як расказаў карэспандэнт выданьня «Витебский Курьер News» Аляксандар Корнышаў пад «хапун» каля «Амегі» траплялі таксама зусім выпадковыя людзі, напрыклад грамадзянін Іосіф Дулеба, які знаходзіўся на адлегласьці 20 мэтраў ад «ланцугу».

За два апошнія дні гэта была ўжо другая мірная акцыя, якую разагналі віцебскія супрацоўнікі МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0