Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў Беларусі зафіксавалі 402 выпадкі каранавіруса.
З 16 верасня ў Беларусі штодня фіксавалася больш за 200 выпадкаў. З 25 верасня больш за 300.
Агульная колькасць выпадкаў — 79 421.
На 2 кастрычніка ачунялі 74 тысячы 982 пацыенты, правялі 1 897 263 тэсты.
За ўвесь час памерлі 844 чалавекі (+5 за суткі).





