Усебеларускі народны сход павінен выпрацаваць стратэгію будучага развіцця дзяржавы, заявіў БелТА дэпутат Ігар Марзалюк.

«Нам неабходная стратэгія будучыні. Я лічу, што самае важнае, што павінен зрабіць Усебеларускі народны сход, — гэта выпрацаваць стратэгію будучыні. Той ідэальны малюнак Беларусі, якую мы хочам бачыць, і тыя канкрэтныя, рэальныя канстытуцыйныя, легітымныя змены, пры дапамозе якіх мы выйдзем з той сітуацыі, у якой апынуліся. Гэта вокны магчымасцяў для легальнай рэалізацыі і самарэалізацыі, эвалюцыйнай цывілізаванай трансфармацыі нашага грамадства», — сказаў Ігар Марзалюк.

Парламентарый адзначыў, што сучаснае грамадства адрозніваецца ад таго, якім яно было 26 гадоў таму. «Гэта два розныя грамадствы па дэмаграфічным, маёмасным і сацыяльным патэнцыяле, — падкрэсліў ён. — Беларусь — сытая краіна, як напісаў адзін з палітолагаў. І, як у любой сытай краіне, многія людзі не разумеюць, як лёгка можна праваліцца ў бездань грамадзянскай вайны, нестабільнасці, голаду і холаду. Нам не патрэбныя рэвалюцыйныя катаклізмы. Усебеларускі народны сход павінен паказаць, якім чынам мы самі без чужых падказак, без бунтаў, рэвалюцый і тэрарыстычных актаў зменім краіну. Мы павінны паказаць акно магчымасцяў. І трэба памятаць, што Беларусь — гэта еўрапейская краіна, і мы заўсёды ў самых складаных сітуацыях унутры грамадства дасягалі кансенсусу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0