![]()
Частка праваслаўнага свету (Расія, Беларусь, Украіна, Сербія, Грузія) рыхтуюцца да святкавання Раства, святочныя службы ва ўмовах пандэміі пройдуць ва ўсіх храмах Беларусі сёння і заўтра.
У хрысцiянскай традыцыi лiчыцца, што аб часе i месцы нараджэння Iсуса Хрыста валхвам паведамiла Вiфлеемская зорка, якая ўзышла на небасхiле з наступленнем цемры.
А каталіцкі свет адзначае сёння, 6 студзеня, урачыстасць Аб’яўлення, або Трох Каралёў — успамін аб падзеі, калі, ідучы за зоркай, каралі (мудрацы) прыбылі ў Бэтлеем (Віфлеем), шукаючы нованароджанага Ісуса.
Мудрацы ахвяравалі нованароджанаму Дзіцяці свае дары: золата (сімвал каралеўскай годнасці), ладан (сімвал веры ў Ісуса як праўдзівага Бога) і міру (сімвал спаўнення прароцтваў аб прыходзе Месіі).
У гэты дзень бласлаўляюць крэйду, ладан, золата і ваду. На дзвярах асвечаных у касцёле крэйдай пішуць С+М+Б+2021, дзе літары — імёны мудрацоў (каралёў): Каспар, Мельхіёр і Бальтазар.
Тры Каралі завяршаюць перыяд Калядаў.





