7 сакавіка ў Мінскі аддзел унутраных спраў па транспарце паступіла паведамленне ад грамадзян аб тым, што невядомыя кідаюць на чыгуначныя шляхі пакрышкі, паведамляе тэлеграм-канал мінскай міліцыі.
На месцы здарэння супрацоўнікі міліцыі затрымалі чатырох падлеткаў 10, 12, 14 і 16-ці гадоў.
Было высветлена, што днём раней школьнікі аналагічным спосабам заблакавалі чыгуначнае злучэнне, спыніўшы цягнік.
Свой учынак яны патлумачылі тым, што хацелі пагуляць.





