Антон Матолька. Фота Дзмітрыя Брушко
Па яго словах, завядзенне крымінальнай справы не стала для яго нечаканасцю. З верасня да яго паступалі паведамленні аб тым, што ў банках запытваюць звесткі аб рухах на рахунках, а пры допытах затрыманых усплывала ягонае прозвішча.
Ён распавёў, што выехаў з Беларусі 9 ліпеня на просьбу сяброў і калег, якія асцерагаліся ягонага затрымання, як гэта адбылося з іншым блогерам, Ігарам Лосікам.
Матолька адзначыў, што адна з асноўных прычын, па якой ён практычна ніколі не заклікаў людзей да выхадаў на вуліцу, — гэта тое, што ён сам не знаходзіўся ў Беларусі.
«Таму я абраў задачу з распаўсюджваннем інфармацыі, расследаваннямі і зборам інсайдаў (з наступнай іх верыфікацыяй). І буду працягваць гэта рабіць. Я гатовы адказаць за ўсе свае дзеянні перад судом», — напісаў Матолька ў сваім тэлеграм-канале, адзначыўшы, што «гэта будзе аб'ектыўны і незалежны суд у новай Беларусі».
Блогер таксама сказаў, што робіць усё для таго, каб хутчэй вярнуцца на радзіму.





