Пра гэта паведаміў БелТА ваенны камісар горада Магілёва і Магілёўскага раёна Мікалай Гамолка.

«У гэты перыяд будзе адпрацоўвацца парадак выканання асобных мерапрыемстваў па пераводзе эканомікі Магілёўскай вобласці, а таксама дзяржаўных органаў на працу ва ўмовах ваеннага часу», — адзначыў Мікалай Гамолка.

Паводле камісара, мабілізацыйныя вучэнні праводзяцца згодна з планам падрыхтоўкі Узброеных сіл. Іх асноўная задача — ацаніць ступень гатоўнасці дзяржорганаў, ваенных камісарыятаў, арганізацый да выканання задання па мабілізацыі насельніцтва ў выпадку неабходнасці.

«Асаблівасць вучэнняў у тым, што ў іх возьмуць удзел падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, якія будуць «перашкаджаць» выкананню пастаўленых задач любымі спосабамі. Магчымыя імітацыі захопу будынкаў, знішчэння аб'ектаў інфраструктуры транспарту і сувязі. Акрамя таго, не выключана магчымасць выкарыстання выбуховых пакетаў, святлошумавых гранат, халастых патронаў і іншых спецыяльных сродкаў», — падкрэсліў М. Гамолка.

«Нічога надзвычайнага ў гэтых вучэннях няма. Праз такія вучэнні ўжо праходзілі асобныя рэгіёны краіны. У гэтым жа годзе план падрыхтоўкі Узброеных сіл прадугледжвае правядзенне мабілізацыйных вучэнняў у нашай вобласці», — адзначыў Мікалай Гамолка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0