Валдас Адамкус з Паўлам Латушкам.
У Вільні праходзяць святочныя мерапрыемствы ў гонар 1000‑годдзя Літвы. Святкаванне пачалося з ганаровага падняцця дзяржаўнага сцяга, а таксама трох выбухаў з гарматы у гонар караля Міндоўга.
Для ўдзелу ў мерапрыемствах у Вільню прыехалі каралі і прэзідэнты еўрапейскіх дзяржаў. Сярод гасцей прэзідэнты Украіны Віктар Юшчанка, Грузіі — Міхаіл Саакашвілі, Ісландыі — Улафур Рагнар Грымсан, Фінляндыі — Тар’я Халанен, Латвіі — Валдыс Затлерс, Польшчы — Лех Качыньскі, кароль Нарвегіі Харальд V, Швецыі — Карл XVI Густаў, каралева Даніі Маргарыта ІІ, прэм’ер‑міністр Эстоніі Андрус Ансіп.
Усіх гасцей у рэзідэнцыі прымаў прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус з жонкай Алмай Адамкене.
Беларусь на святкаванні прадстаўляе міністр культуры Павел Латушка.Тыдзень таму падчас перамоваў у Гродна з літоўскім калегам на 1000‑годдзе быў запрошаны прэм’ер‑міністр Сяргей Сідорскі, але ў яго, пэўна, знайшліся больш пільныя справы.
Міністрам культуры рэпрэзентаваная на ўрачыстасцях і Расія.





