Гаворка ідзе пра этап кар'еры Латушкі, калі ён быў міністрам культуры. Паводле Генпракуратуры, Латушка незаконна прафінансаваў вытворчасць фільмаў.

Сцвярджаецца, што ў 2012 годзе Латушка «з карысці і іншай асабістай зацікаўленасці, дакладна ведаючы аб адсутнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам падстаў для фінансавання за кошт бюджэту Рэспублікі Беларусь шэрагу загадзя незапатрабаваных кінапраектаў наўмысна аддаў падначаленым супрацоўнікам указанне, якое відавочна выходзіць за межы яго правоў і паўнамоцтваў, прадстаўленых яму па службе, аб уключэнні іх у тэматычны план вытворчасці фільмаў на 2012-2013 гады».

Нагадаем, што пасля гэтага «злачынства», у 2012 годзе, Лукашэнка прызначыў Латушку паслом у Францыі і пры ЮНЕСКА. А ў 2019 годзе — дырэктарам Купалаўскага тэатра. 

У адносінах да кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі ўжо распачатыя іншыя справы:

• стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва ім (ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса);

• змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса);

• заклікі да звяржэння або змянення канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь або да ўчынення злачынстваў супраць дзяржавы (па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса);

• замах на акт тэрарызму (ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 289 Крымінальнага кодэкса).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0