Юрыст «Вясны» Павел Сапелка перад судом даў кароткі каментарый «Нашай Ніве».

«Дакладна мы даведаемся, якія нашы сродкі камунікацыі з аўдыторыяй прызнаныя экстрэмісцкімі, калі будуць унесеныя змены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Але, спадзяюся, прызнанне нашай прадукцыі экстрэмісцкай не нашкодзіць валанцёрам і нашай працы. Бо валанцёры не займаюцца вырабам інфармацыйнай прадукцыі. Ну і будзем мяняць фармат назірання. Насамрэч, гэта ўжо мяняецца. 

Зразумела, што гэтая гісторыя з боку дзяржавы была заўсёды: закрывалі раты адвакатам, закрывалі раты СМІ. Я памятаю часы, калі я сам працаваў адвакатам: суд не так хвалявала, што ты скажаш на працэсе, колькі хвалявала тое, што ты скажаш пасля працэсу ў СМІ. Пасля яны пайшлі яшчэ далей, пачалі думаць, што будзе сказана на працэсе, бо прыйдуць журналісты і рэтранслююць гэта. 

Але дзейнасць мы не спынім, «Вясна» будзе вечна, — пасміхаецца Сапелка. — Пакуль няма прадпасылак для закрыцця. За апошні час мы не страцілі ніводнага накірунку дзейнасці, нават нягледзячы на тое, што частка з’ехала, частка засталася. Яшчэ калі пачаўся кавід, мы пачалі праяўляць гнуткасць, пачынаць працаваць па-новаму».

Чытайце таксама:

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру