Фота: BBC Food

Каб зрабіць сальтымбоку ала рамана, вам спатрэбіцца:

  • 200 грамаў свінога філе, нарэзанага на 6 кавалкаў,
  • 6 лісткоў шалфею (можна замяніць на базілік, мяту або мелісу),
  • 6 кавалкаў вяндліны прашута (іншай падобнай вяндліны),
  • 25 грамаў мукі,
  • чайная лыжка аліўкавага алею,
  • соль і чорны перац.

Для гарніру падрыхтуйце:

  • зубок часнаку (трэба яго растаўчы),
  • 150 грамаў таматаў чэры (разрэжце іх напалам),
  • 200 грамаў зялёнай струкавой фасолі (можаце ўзяць замарожаную),
  • 50 мілілітраў белага віна.
  1. Раскладзіце кожны кавалак філе на кухоннай дошцы і адбівайце яго малатком для мяса, пакуль яно не набудзе таўшчыню 5 мм.
  2. Пакладзіце зверху на кожны кавалак філе лісток шалфею, прыпраўце соллю і перцам, завярніце ў вяндліну.
  3. Насыпце муку ў шырокую талерку. Кладзіце туды па чарзе мясныя загатоўкі і абсыпайце іх мукой, але прыбірайце лішкі.
  4. Разагрэйце вялікую патэльню на сярэднім агні, дадайце алей. Смажце кожную з мясных загатовак 2-4 хвіліны на кожным баку, ці пакуль мяса не прапячэцца і вяндліна не стане хрусткай. Прыбярыце мяса з патэльні.
  5. Змясціце ў патэльню часнок, дадайце таматы чэры, фасолю і віно. Тушыце сумесь 4-5 хвілін, ці пакуль фасоля не стане мяккай. Падавайце мяса разам з гароднінай.

Рэцэпт на выхадныя: тры стравы з авакада

Рэцэпт на выходныя: пастухоў пірог 

Клас
3
Панылы сорам
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру