Фота: AP
Паводле Маравецкага, украінцы павінны бачыць надзею на будучыню.
«Нам патрэбны план рэканструкцыі, пра які я гаварыў з прэзідэнтам Еўракамісіі. Напрыклад, сто мільярдаў еўра, якія фінансуе Еўрасаюз, каб у бліжэйшыя гады разбураная інфраструктура, разбураныя школы, бальніцы, разбамбаванае жыллё можна было аднавіць», — сказаў польскі прэмʼер-міністр.
Ён адзначыў, што для Украіны вельмі важна падрыхтаваць інвестыцыйны пакет, бо эканоміцы патрэбныя новыя інвестыцыі, новыя працоўныя месцы.
На думку польскага прэмʼер-міністра, энергетычная бяспека павінна стаць яшчэ адным элементам пасляваеннай рэканструкцыі Украіны.
«Калі б вайна скончылася раней і прывяла да таго, што наша частка Еўропы канчаткова стала незалежнай ад расійскіх газу, нафты і вугалю. Гэта неабходная ўмова міру ў рэгіёне ў доўгатэрміновай перспектыве», — сказаў Маравецкі.





