Фота: t.me/lvivych_news

Фота: t.me/lvivych_news

Кіраўнік Львоўскай абласной дзяржадміністрацыі Максім Казіцкі паведаміў:

«Акупанты зрабілі авіяўдар па міжнародным цэнтры міратворчасці і бяспекі. Па папярэдніх дадзеных, яны выпусцілі 8 ракет. Інфармацыя пра пацярпелых высвятляецца».

Фота: t.me/lvivych_news

Фота: t.me/lvivych_news

Міжнародны цэнтр міратворчасці і бяспекі (фактычна вайсковы палігон) знаходзіцца ў горадзе Явараў у Львоўскай вобласці. Гэта 50 км ад Львова і 20 — ад мяжы з Польшчай. Упершыню непасрэдныя ваенныя дзеянні наблізіліся настолькі блізка ад межаў НАТА.

Паводле інфармацыі прадстаўніка акадэміі Сухапутных войскаў УСУ Мірановіча, ракетны ўдар зрабілі па адной з вайсковых часцей. Па папярэдніх дадзеных, загінулых няма, удакладняецца інфармацыя пра траўмаваных ды параненых. Пэўную ролю адыграла СПА, якая збіла прынамсі адну ракету.

Таксама выбухі гучалі зранку ў Івана-Франкоўску. Паводле папярэдняй інфармацыі, абстралялі мясцовы аэрапорт. Цяпер высвятляюцца дэталі.

Ударамі па заходнеўкраінскіх аб'ектах расіяне спрабуюць паказаць, што ў цяперашняй Украіне няма ніводнай спакойнай і бяспечнай кропкі. Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка ўкраінскага МУС Вадзім Дзенісенка падчас тэлемарафона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0