Мужчына раней працаваў настаўнікам у школе, гісторык па адукацыі, на момант затрымання ён працаваў на Светлагорскім заводзе жалезабетонных вырабаў. На праўладных тэлеграм-каналах з'явілася «пакаяннае відэа» з мужчынам, дзе паведамлялася, што «за рэгістрацыю ў «Плане Перамога» яму інкрымінуецца арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні)».

Пасля сутак у мясцовым ІЧУ Юрыя асудзілі за «непадпарадкаванне і лаянку ў грамадскім месцы» па арт. 19.1 і 24.3 КаАП, аштрафавалі на чатыры базавыя велічыні і адпусцілі на волю.

Па інфармацыі крыніц з Цэнтральнага СК Гомеля, супраць былога настаўніка з Светлагорска сапраўды завялі крымінальную справу па арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Паведамляецца, што праз два тыдні — 17 сакавіка — яго зноў затрымалі і змясцілі ў ІЧУ Гомеля, дзе Кажамяку выставілі абвінавачванне. Праз трое сутак Юрыя адпусцілі на волю пад падпіску аб нявыездзе.

Па інфармацыі мясцовых праваабаронцаў, пасля затрымання з Юрыем на працы скасоўваюць кантракт да яго сканчэння. Мужчына застаецца без працы і сродкаў для існавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0