Бурацкія ламы прапанавалі расійскаму прэзідэнту стаць божышчам свайго пантэону.
Мядзведзеў змагаецца за прыхільнасць шматлікіх нацыянальных меншасцяў Расіі.
Белая Тара — пашаноўнае будысцкае божышча. У яго сем вачэй, трэцяе вока — у ілбе і па дадатковаму воку на далонях і ў ступаках. Ламы планавалі пасадзіць расійскага кіраўніка, які знаходзіцца з візітам у Бураціі, на трон «Белага Цара», што з’яўляецца знакам Белай Тары на зямлі.
Цырымонія ўсталявалася ў часы кіравання Кацярыны ІІ, якая ў 1764 годзе прызнала будызм адной з дзяржаўных рэлігій Расійскай Імперыі. Са свайго боку, будысцкія святары назвалі імператрыцу ўвасабленнем будысцкай багіні. З таго часу ўсе хамба-ламы прыносілі адмысловую прысягу «Беламу цару», а падчас асабістай сустрэчы — ляжалі пластом перад ім.
Ламы збіраліся аднавіць традыцыю, якая абарвалася ў савецкі час.
Мядзведзеў ліслівую прапанову бурацкіх ламаў адхіліў. Але на сустрэчы ў Івалгінскім манастыры выглядаў цалкам шчаслівым.
З Бураціі прэзідэнт Расіі пераехаў у Манголію. Там яго чакаюць складаныя перамовы з новым кіраўніцтвам краіны, якое хоча прымусіць расійскія сыравінныя кампаніі, што працуюць там, дзяліцца сваімі прыбыткамі.





