Сёння мастак адзначае юбілей.
svaboda.org
Аляксей Марачкін (Алесь Мара) нарадзіўся ў вёсцы Папоўшчына на Чэрыкаўшчыне. Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут — мастацка-графічнае аддзяленне і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут — аддзяленне жывапісу.
Мастак вызначыўся тым, што займае прынцыповую пазіцыю ў адносінах да беларускасці і ідэалаў дэмакратыі. Яго пэндзлю належыць галерэя партрэтаў беларускіх нацыянальных дзеячаў. Пасля выбарчай кампаніі 2006 года ён стварыў карціну «Плошча», на якой адлюстраваў намётавы гарадок на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Летась за межамі краіны мастак паказваў выставу «Мастацтва супраць дыктатуры».
Сябра Саюза мастакоў Беларусі. Узначальвае суполку «Пагоня» пры ім.
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (1992) за высокія дасягненні ў галіне нацыянальнага адраджэння і прапаганды культурнай спадчыны беларускага народа.





