Да 25 мая Рада беларускай інтэлігенцыі мае завершыць працэс выбару адзінага кандыдата.

Такое рашэнне было прынята 5 мая ў Мінску на чарговым пасяджэнні РБІ з удзелам лідэраў палітычных партый і рухаў.

Палітыкі Мікалай Статкевіч, Віталь Рымашэўскі, Анатоль Лябедзька, Лявон Баршчэўскі, Віктар Карняенка, Аляксандр Ярашук, Сяргей Калякін і Аляксандр Казулін, якія бралі ўдзел у пасяджэнні, аднагалосна падтрымалі ідэю вылучэння адзінага кандыдата ад апазіцыі дзеля перамогі на выбарах кіраўніка дзяржавы.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі прапанаваныя канцэпцыі працэдуры вылучэння адзінага кандыдата і падтрымалі канцэпцыю рады, а таксам прапанову старшыні РБІ Уладзіміра Коласа аб правядзенні найбліжэйшымі днямі пасяджэнняў круглых сталоў для лідэраў палітычных партый і рухаў, якія пажадалі удзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі. Калі гэтыя асобы па выніках пасяджэнняў не прыйдуць да згоды наконт кандыдатуры адзінага кандыдата, то гэта задача будзе вырашацца радай згодна з распрацаванай ёй працэдурай.

Варта нагадаць, што Андрэй Саннікаў і Алесь Міхалевіч адмовіліся ад удзелу ў працэдуры рады, а Рух за Свабоду мае сумневы што да рэалістычнасці пастаўленай задачы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?