У Кобрыне адмянілі два канцэрты Змітра Вайцюшкевіча. Выканаўца меўся выступіць 17 верасня для дзяцей з дзіцячага садка, а пасля абеду — для старэйшых школьнікаў. Рашэнне адмяніць канцэрты прыняла адміністрацыя ДК з-за нізкага ці, дакладней, «нулявога» папярэдняга продажу квіткоў.

Сітуацыю каментуе арганізатар канцэртаў Зміцер Назараў.

«Канцэрты мусілі прайсці ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі» і ладзіліся берасцейскай прома-суполкай «Зала чакання». Цана квіткоў складала 5 000 рублёў... Сумна, што за такія смешныя грошы не знайшліся людзі, якія жадаюць паслухаць такую музыку, сумна, што ніводныя бацькі не далі дзецям 5 000 руб. на дзіцячы канцэрт. Як зрабіць вядомымі беларускіх выканаўцаў у беларускіх умовах?»

Ад Рэдактара. Адказ на гэтае пытанне ясны: рэкламай. Адэкватнай рэкламай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?