Еўракамісія мае намер забараніць уезд аўтамабіляў на традыцыйным паліве ў гарады кантынента да 2050 г.Пра гэта паведаміў камісар па транспарце Сіім Калас. Ён растлумачыў, што ў планах Брусэля — паступовае скарачэнне колькасці машын з бензінавымі рухавікамі ў еўрапейскіх гарадах на 50% да 2030 г. Акрамя таго, Еўропа мае намер цалкам пазбавіцца ад выхлапнога газу на вуліцах яшчэ праз 20 гадоў, перадае
Акрамя скарачэння выкідаў CO2, гэтай мерай Еўракамісія разлічвае «наблізіцца» да ліквідацыі смяротнасці ў дарожных аварыях. Кампенсаваць заняпад прыватнага аўтатранспарту плануецца за кошт павелічэння паркаў грамадскага транспарту з рухавікамі на альтэрнатыўным паліве, пашырэння маршрутнай сеткі, развіцця прыгарадных чыгуначных і водных перавозак.
За 39 гадоў Брусэль плануе звязаць чыгуначнымі экспрэсамі ўсе буйныя авіяцыйнага вузлы Еўропы з іх гарадскімі цэнтрамі. У сваю чаргу, авіякампаніі да 2050 г. абавязаныя паступова павялічыць на 40% выкарыстанне нізкавугляродзістага паліва для запраўкі сваіх самалётаў.
Ініцыятыва Еўракамісіі ўжо сутыкнулася з актыўным супрацьдзеяннем Вялікабрытаніі.Міністр транспарту Злучанага Каралеўства Норман Бэйкер адхіліў прапанову аб забароне бензінавых і дызельных рухавікоў у гарадах ЕС да 2050 г. «Пакуль не з’явяцца прастакутныя бананы, мы не маем намеру забараняць уезд аўтамабіляў у гарадскія цэнтры», — растлумачыў Н. Бэйкер.





