Колькасць ахвяр ДТЗ, якое адбылося 23 красавіка ў Маларыцкім раёне, дзе на месцы аварыі памерлі сем пацярпелых, дасягнула васьмі чалавек.
У другой палове дня 28 красавіка ў рэанімацыйным аддзяленні Брэсцкай абласной бальніцы памерла мінчанка 1979 года нараджэння.
Як паведаміў БелаПАН намеснік галоўнага ўрача па лячэбнай працы гэтай бальніцы Тадэвуш Гарасімчык, 23 красавіка гэтай жанчыне ў Маларыцкай цэнтральнай раённай бальніцы спецыялістамі абласной бальніцы была зроблена аперацыя. 25 красавіка яе перавялі ў Брэсцкую абласную бальніцу.
«У пацыенткі былі траўмы, не сумяшчальныя з жыццём. Нягледзячы на меры, якія прымаліся, выратаваць жанчыну не ўдалося», — зазначыў Гарасімчык.
Паводле яго слоў, на сёння ў Брэсцкай абласной бальніцы знаходзяцца
яшчэ сем пацярпелых у гэтым ДТЗ. Стан некаторых з іх медыкі ацэньваюць як цяжкі.
Як раней паведамлялася, ДТЗ адбылося 23 красавіка ў 13.20 на перасячэнні аўтадарог Кобрын — Маларыта і Брэст — Макраны.
Кіроўца мікрааўтобуса
У выніку аварыі на месцы загінулі вадзіцель «Фальксвагена» і пяць з дзевяці пасажыраў, якія ехалі з ім, у тым ліку трое дзяцей — хлопчык 2006 года нараджэння, дзяўчынка 2007 года нараджэння з Мінска, а таксама хлопчык 2009 года нараджэння з Гомельскай вобласці. Загінулі таксама двое дарослых — мужчына 1951 года нараджэння і жанчына 1952 года нараджэння, жыхары Гомельскай вобласці.
З траўмамі рознай ступені цяжкасці былі шпіталізаваныя чацвёра пасажыраў «Фальксвагена».
У «Ікарусе» ехалі сем пасажыраў. Адна з іх, жыхарка Брэста 1947 года нараджэння, загінула на месцы аварыі. Вадзіцель і трое пасажыраў шпіталізаваныя з траўмамі.
Па факце аварыі распачата справа на падставе ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў).





