Паводле звестак Белстата, устудзені-маі гэтага года рэалізацыя гарэлкі павялічылася на 10,3% у параўнанні з гэтакім жа леташнім перыядам. Прададзена 4 млн. 664,8 тыс. дал гарэлкі, яе доля ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю склала 44,3% (устудзені-маі 2010 года — 45,4%).
Доля рэалізацыі алкагольнай прадукцыі ў агульным аб’ёме рознічнага тавараабароту ў
Піва за пяць месяцаў прададзена 13 млн. 169,2 тыс. дал, што на 23,9% больш за аналагічны леташні паказчык. Доля гэтага напою ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю склала 12,5% (за гэткі ж перыяд 2010 года — 11,4%).
Каньяку і брэндзі прададзена 146,6 тыс. дал (+45,3%), пеністых він і шампанскага — 500 тыс. дал (+28,1%), слабаалкагольных напояў — 379,6 тыс. дал (-26,2%).





