З некалькіх гарадоў Іспаніі ў кірунку да Мадрыда рушылі дэманстранты, якія пратэстуюць супраць палітыкі ўладаў, паведамляе «Бі-бі-сі».
Яны плануюць дабрацца да сталіцы ў ліпені і там зладзіць супольную акцыю пратэсту.
Самая шматлікая група апазіцыянераў выйшла з Барселоны. Ім трэба адолець адлегласць у 650 кіламетраў. У шляху яны спадзяюцца знайсці прыхільнікаў.
Меншыя групы выйшлі з Більбаа, Валенсіі і Кадзіса. У бліжэйшыя дні падобныя «маршы беспрацоўных» стартуюць і з іншых гарадоў краіны.
Хваля народнага незадаволенасці ахапіла Іспанію. Дэманстранты пратэстуюць супраць палітыкі ўладаў і фінансавых інстытутаў у барацьбе з эканамічным крызісам.





