Па звестках праваабаронцаў, у часе сённяшняй вайсковай аперацыі сірыйскія войскі забілі больш за 120 чалавек

Як паведамляе тэлеканал «Euronews» са спасылкай на інфармацыю правааюарончых арганізацый, сёння ў ходзе штурму ваеннымі горада Хама загінулі 94 чалавекі, усяго ў краіне загінуў 121 чалавек. Па сведчаннях жыхароў Хамы, атака пачалася на досвітку з некалькіх накірункаў. Танкі прарвалі гшматлікія барыкады і пачала растрэльваць людзей. Акрамя таго, з дахаў некаторых будынкаў агонь па паўстанцах вялі снайперы.

Хама вядомая пратэставымі настроямі яшчэ з 1982 года. Тады паўстанне было патоплена ў крыві Хафезам Асадам, тагачасным кіраўніком Сірыі, бацькам кіраўніка сённяшняга — Башар аль-Асада.

Па дадзеных апазыцыі, з пачатку хваляванняў у сярэдзіне сакавіка па ўсёй Сірыі ў ходзе беспарадкаў загінула паўтары тысячы грамадзянскіх асоб і каля 350 супрацоўнікаў службаў бяспекі.

Больш за 12 тыс. было арыштавана, яшчэ каля трох тысяч чалавек лічацца зніклымі без вестак. Нягледзячы на намаганні ўрада, пратэсты ў краіне не цішэюць, а жорсткія захады ўладаў выклікалі міжнародныя санкцыі і гнеў сусветнай супольнасці.

У суботу, па дадзеных Сірыйскага цэнтра нагляду за выкананнем правоў чалавека, войскі застрэлілі трох чалавек, якія кідалі камяні ў ваенную аўтакалону, накіраваную на падаўленне пратэстаў на ўсходзе краіны.

У пятніцу, па дадзеных праваабаронцаў, падчас выступаў па ўсёй краіне сотняў тысяч незадаволеных рэжымам Асада было забіта 20 і паранена 35 чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру