Лукашэнкаўцы перакрылі праспект Незалежнасці, каб унемажлівіць пратэсты. Цэнтр горада ўстаў у заторах.
20:11
Акцыя скончана, кардоны здымаюцца, заторы знікаюць паціху.
19:38
Тым часам карэспандэнт НН спынены чацверты раз: карэспандэнт стаяў з «аварыйкай». Гэтым разам у раёне Янкі Купалы яго спыніў супрацоўнік ДАІ Віталь Койпіш. Праверыў дакументы і сказаў. «У шчаслівую дарогу».
ДАІ разварочвае дя Дома Друку на Сурганава машыны, што едуць праспектам з боку Уручча. Кіроўцы незадаволена сігналяць.
19:30
Карэспандэнт НН, што едзе вуліцай Багдановіча, фіксуе вялікія заторы, якія стварыліся «дзякуючы» перакрыццю галоўных праспектаў.
19:28
Па праспекце Незалежнасці ў раёне скрыжавання з вуліцай Казлова аўтамабілі рухаюцца па
У раёне Палаца Рэспублікі карэспандэнт БелаПАН пачуў, як па рацыі супрацоўнікам міліцыі паступіла распараджэнне запісваць нумары аўтамабіляў «усіх парушальнікаў», паведамляе БелаПАН.
19:21
З боку Нацыянальнай бібліятэкі рух да цэнтра горада перакрыты каля Дома Друку. Аўтаўладальнікаў прымушаюць паварочваць з праспекту Незалежнасці на вуліцу Сурганава, паведамляе Еўрарадыё.
Каля ўваходу ў парк Горкага стаяць два аўтобусы са спецназаўцамі. Побач з імі — каля 20 спецназаўцаў у чорнай форме.
19:17
З патока аўтааматараў на Якуба Коласа адлавілі толькі карэспандэнта НН і адправілі на вуліцу Купалы «пастаяць там».
19:12
У раёне плошчы Якуба Коласа пакуль усё спакойна — не разабраць, дзе ўдзельнікі, дзе паспалітыя аўтааматары.
19:02
На Змітрака Бядулі дзясяткі машын сігналяць, супрацоўнік ДАІ імкнецца іх супакоіць, лётае ад аднаго да іншага, каб адправіць у іншы бок. Але дзе ж яму беднаму разарвацца.
19:01
Машыну карэспандэнтаў «НН» у раёне плошчы Перамогі спыніў супрацоўнік ДАІ і прапанаваў ад’ехаць у бок, маўляў, нешта парушылі.
18:52
Цяпер абмежавалі рух машын з плошчы Незалежнасці ў бок Кастрычніцкай. Паадзінкавыя машыны, што прыязджаюць з Валадарскага, Гарадскога Вала потым зганяюць.
18:47
Моцна абмежаваны рух на праспекце ад плошчы Якуба Коласа да Кастрычніцкай, машыны, што едуць галоўнай артэрыяй сталіцы, развяртаюць, абмежаваны таксама рух на праспекце Пераможцаў у раёне гатэля «Еўропа». Уздоўж праспекта шмат ціхароў з відэакамерамі.
* * *
Новая акцыя«Стоп-бензін» стала рэакцыяй на шостае сёлета падвышэнне цэнаў на аўтамабільнае паліва ў Беларусі.
Аўтааматары рыхтуюцца адказаць на чарговае павышэнне цэн на паліва акцыяй
Як паведаміў «Салідарнасці» кіраўнік
***
Акцыі
Акцыя 7 чэрвеня ўвайшла ў гісторыю як «рэвалюцыя на колах».
Больш за 1500 аўтамабілістаў на дзве гадзіны паралізавалі рух на праспекце Незалежнасці, пратэстуючы супраць шокавага павышэння коштаў на паліва. Некаторыя спынялі машыны, адкрывалі капоты і імітавалі рамонтныя працы. Аўтааматараў падтрымалі пешаходы, якія віталі ўдзельнікаў акцыі крыкамі і апладысментамі.
Праз паўтара месяца, 21 ліпеня, аналагічная акцыя сабрала каля ста аўтааматараў, а рух на праспекце ў раёне вуліцы Казлова перакрыла ДАІ.
Як раней паведамлялася, у Беларусі бензінавыя цэннікі з 20 жніўня зноў выраслі на 3 адсоткі. Гэта ўжо шостае падаражэнне бензіну сёлета.
Насуперак словам Лукашэнкі, што цэны на паліва будуць павышацца раз у квартал.





