ЗША лічаць сябе ў праве адказваць рэальнымі ваеннымі ўдарамі на магчымыя атакі ў кіберпрасторы. Пра гэта гаворыцца ў новым дакладзе, які Пентагон падрыхтаваў для амерыканскага Кангрэсу.

Эксперты назвалі гэты 12-старонкавы дакумент «найбольш выразнай заявай Вашынгтона аб палітыцы ў галіне кібербяспекі». У дакладзе адзначаецца, што «ў выпадку неабходнасці адказ на напад у кіберпрасторы будзе такім жа, як і на любую іншую пагрозу ў дачыненні да ЗША». «Мы пакідаем за сабой права выкарыстоўваць усе неабходныя варыянты — дыпламатычныя, інфармацыйныя, ваенныя і эканамічныя», — гаворыцца ў яго дакладзе. Паводле словаў яго аўтараў, гэта неабходна «для абароны нацыі, нашых саюзнікаў і партнёраў, а таксама нашых інтарэсаў».

Як адзначаецца ў дакладзе, перш чым ужыць сілу, Мінабароны ЗША пастараецца ўзважыць усе іншыя варыянты і «заручыцца як мага больш шырокай падтрымкай сусветнай супольнасці».

Інтэрнэт-сайт і кампутарныя сістэмы самога Пентагона з’яўляюцца аб’ектамі шматлікіх нападаў з боку зламыснікаў. Супрацоўнікі ваеннага ведамства ЗША выкарыстоўваюць у рабоце больш за 15 тыс. камп’ютарных сетак, да якіх падключана больш за 7 млн кампутараў.

Кібератакі на амерыканскія кампутарныя сеткі пачасціліся ў апошнія гады. Прыкладная шкода, нанесеная кампутарнымі ўзломшчыкамі абароннай прамысловасці ЗША, ацэньваецца ў $1 трлн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?