Зміцер Дрозд, архівіст і аўтар кнігі «Землеўласнікі Мінскай губерніі 1861-1900», пасля Плошчы апынуўся за кратамі. За ўдзел у «масавых беспарадках» 19 снежня 2010 г. Змітра асудзілі на тры гады калоніі ўзмоцненнага рэжыму. 12 жніўня ён быў вызвалены, згодна з указам аб памілаванні. Цяпер Зміцер працягвае працаваць з архівамі, а таксама адстойваць сваю грамадзянскую пазіцыю.

Якая музыка натхняе яго на гэта?

«Я лічу, што ў песні «Я нарадзіўся тут» вельмі якасны тэкст, сапраўды паэтычны, -- кажа Зміцер Дрозд. -- І мелодыя яскравая, запамінальная. Гэта песня вельмі чапляе сваімі словамі, яе вельмі прыемна слухаць і спяваць.

Belarus Freedom — гэта гімн нашага часу, які можа ўзняць людзей на барацьбу, які добра адлюстроўвае, што адбываецца цяпер навокал.

«Паветраны шар» — гэта ўжо рамантыка. Калі становіцца зусім цяжка, узнікае пачуццё згубленасці, хочацца з’ехаць ці адляцець адсюль на такім вось паветраным шары. Гэта песня пра надзею, што ўсё сапраўды будзе добра».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?