Пракуратура не будзе пачынаць крымінальную справу супраць лідара гурта «Ляпіс Трубяцкой» Сяргея Міхалка
«Напісана, што
паводле вынікаў гэтай праверкі, прынятае працэсуальнае рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справызачытвае ліст з пракуратурыз-за адсутнасці грамадска небяспечнага ўчынку, прадугледжанага крымінальным законам, —
— Тут напісана чысло22.12.2011 года, але мы атрымалі яго толькі праз месяц».
Праўда, пакуль Сяргей Міхалок у Беларусь не ездзіў, а калі нават збярэцца, то афішаваць гэтага не будзе, дадае Бергер.
Нагадаем, у кастрычніку мінулага года Сяргею Міхалку прыйшла павестка ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Мінска. Але ў гэты час ён знаходзіўся ў замежным туры і на сустрэчу не прыйшоў. Пазней, следчы патлумачыў Еўрарадыё, што крымінальная справа не заводзілася, а пракуратура праводзіць праверку па факце выказванняў музыканта ў адрас Аляксандра Лукашэнкі, у якіх ён жорстка крытыкаваў кіраўніка Беларусі.