Тая самая чырвоная сукенка.
Еўра-2012 праславіў не толькі футбалістаў, але і прыгожых дзяўчат. У польскіх заўзятараў свая гераіня — Наталля Сівец.
Матчы зборнай Польшчы яна наведвала метадычна. На стадыён дзяўчына прыходзіла ў прыгожых сукенках — напрыклад, у чырвонай сукенцы з вялікім дэкальтэ. Фотакарэспандэнты зрабілі дзясяткі здымкаў з выявай сэксапільнай Наташы. У імгненне яна стала зоркай Інтэрнэту…
Прапановы ад глянцавых выданняў пасыпаліся на галаву Сівец як зорны паток мэтэораў у жніўні.
Красуня выбрала Playboy. Miss Euro — так празваў знакаміты часопіс Наташу.Пазіравала полька абсалютна аголенай…





